Каранік: народ стаў менш надаваць увагі мерам бяспекі

Каранік: народ стаў менш надаваць увагі мерам бяспекі

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік нагадвае грамадзянам пра небяспеку другой хвалі распаўсюду каранавіруса. У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" ён заявіў, што яны зарана "расслабіліся". "Народ стаў менш надаваць увагі мерам бяспекі", — кажа Каранік. Пры гэтым ён адзначае, што сітуацыя з каранавірусам у нашай краіне цалкам кантралюецца (у нядзелю дадалося 569 новых выпадкаў заражэння, памерлі 3 чалавекі).

Міністр лічыць, што найбольш уразлівым групам насельніцтва трэба і цяпер не забывацца пра меры сацыяльнага дыстанцыявання (напрыклад, пра нашэнне ахоўных масак у месцах масавага збору людзей).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі