Каранавірусныя выбары — якіх сюрпрызаў ад іх чакаць?

Каранавірусныя выбары — якіх сюрпрызаў ад іх чакаць?

55 чалавек вырашылі паўдзельнічаць у сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах і падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Як на мяне, то гэта рэкорд. Што праўда, нельга забывацца, што на дварэ не 1994 год, калі ініцыятыўную групу патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты рэгістравалі нягледзячы на адсутнасць у апошняга (ці правільна — першага?) пашпарта і памылкі ў пададзеных дакументах. Цяпер усё сур’ёзна, і першыя “галовы” ўжо паляцелі пад сякерай ЦВК. І гэта не адзіныя цікавосткі бягучай выбарчай кампаніі.


Вылучэнне якіх прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты стала новым словам у беларускай палітыцы? Ці дапусціць ЦВК на выбарах 2020 года “разгул дэмакратыі” і ці чакаць “выбарчай вакханаліі”? Як сёлетнія выбары зменяць беларускі палітыкум у будучыні? Ці магчымыя змены ў краіне праз выбары?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Арцём Шрайбман і палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі