Каранавірус выявілі ў настаўніцы мінскай школы

Каранавірус выявілі ў настаўніцы мінскай школы

У настаўніцы пачатковых класаў мінскай школы №61 выявілі каранавірус. Школа размяшчаецца на вуліцы Кірылы Тураўскага, недалёка ад станцыі метро "Усход".

Пра захворванне настаўніцы журналісты Радыё "Свабода" даведаліся ад бацькоў. Гэты факт пацвердзілі і ва ўпраўленні адукацыі Першамайскага раёна сталіцы. Начальніца ўпраўлення Людміла Барысенка запэўніла, што кантакты першага ўзроўню выяўленыя і цяпер яны на самаізаляцыі. 

Чыноўніца дадала, што вучні пачатковых класаў у 61-й школе займаюцца ў асобным блоку. У самой школе праводзяцца неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Ці адновяцца заняткі ў 61-й школе з 13 красавіка, вырашыць Міністэрства адукацыі. 

У іншых школах Першамайскага раёну Мінска, па словах Барысенка, выпадкаў захворання на каранавірус выяўлена не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі