Вы тут

Караеў папрасіў прабачэння за траўмы выпадковых людзей на пратэстах

Юрый Караеў / БЕЛТА

13 жніўня ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ міністр унутраных спраў Юрый Караеў папрасіў прабачэння ў затрыманых падчас разгону сілавікамі пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў. Праўда, не ва ўсіх.

"Пры любой масавай такой вось схватцы, пры спыненні групавых ці масавых парушэнняў грамадскага парадку, атрымліваецца так, што ўздзейнічаюць і на тых, хто спецыяльна на гэта ішоў, і на тых, хто апынуўся побач, не сышоў своечасова, і не паспеў своечасова адскочыць", — кажа Караеў. І "вось за гэтых людзей, тых, каму дасталося, за гэты... як цяпер кажуць, гвалт, я, як камандзір і военачальнік, хачу ўзяць гэтую адказнасць на сябе, павінен узяць на сябе", працягваў міністр. А ў канцы ён сказаў, што хоча "папрасіць прабачэння чыста па-чалавечы ў людзей".

Падчас разгону пратэстаў было затрымана амаль 7 тысяч чалавек, сотні пацярпелі і апынуліся ў бальніцах, два чалавекі загінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.