Гулец зборнай Беларусі: Ідэальна, каб мы з Расіяй былі адной краінай

Гулец футбольнай зборнай Беларусі Цімафей Калачоў выступіў з гучнай заявай. У інтэрв'ю "Прессболу" паўабаронца нацыянальнай каманды заявіў, што заўсёды лічыў Расію роднай і блізкай краінай.

Футбаліст кажа, што ў яго бацька беларус, а маці руская: "Так што для мяне наогул адрозненняў няма - адны і тыя ж людзі. І да Расіі стаўлюся выдатна. Наогул, ідэальна, калі б мы былі адной краінай".

Нагадаем, што зараз футбаліст гуляе за расійскі футбольны клуб "Растоў". Вельмі сумнеўна, што Калачову ўдалося б увайсці ў зборную Расіі, калі б Беларусь і Расія былі адной краінай.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі