Вы тут

Капітан гродзенскага ХК "Нёман" прапусціць каля месяца праз траўму

Віктар Туркін (першы злева) / ХК "Нёман"

Капітан гродзенскага хакейнага клуба "Нёман" Віктар Туркін прапусціць каля месяца праз траўму, перадае БЕЛТА.

Туркін атрымаў траўму падчас сустрэчы з мінскім "Юнацтвам". Спярша ў форварда падазравалі разрыў бакавой звязкі калена і меніска, на аднаўленне адводзілі некалькі месяцаў. Аднак сёння абследаванне паказала, што траўма не такая сур'ёзная.