Кантроль за прадпрыемствамі перапрацоўкі стане больш жорсткім

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўводзіць больш жорсткі кантроль за прадпрыемствамі перапрацоўкі. Падставай для такога рашэння сталі матэрыялы інспекцыі спецыялістаў сельгасснагляду Расіі. Прыкладна чвэрці - 32 беларускім прадпрыемствам - адмовілі ў праве пастаўкі прадукцыі ў рэгіёны Расіі.   У пятніцу ў міністэрстве прайшла нарада з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Ім было заяўлена, што ў будучым аслаблены ветэрынарны кантроль, недахопы ў сістэме кантролю за якасцю прадукцыі - недапушчальныя. Прычым, незалежна ад таго, працуе прадпрыемства на экспарт ці не.

СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі