Вы тут

Кантралёры: прадаўцы спорттавараў не заплацілі мільёны долараў падаткаў

Па крымінальнай справе праходзяць пяць чалавек / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

На Гродзеншчыне спынена дзейнасць групы прадпрымальнікаў, якія некалькі гадоў "неабгрунтавана карысталіся прэферэнцыямі падатковага заканадаўства", паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. Зламыснікі, які гандлявалі спорттаварамі, выкарысталі схему драбнення бізнесу. З 2012 года яны зарэгістравалі 25 суб'ектаў гаспадарання, якія гандлявалі спартыўнымі таварамі вядомых гандлёвых марак. Але пры гэтым тавар быў аднолькавы, сістэма бухгалтарскага ўліку адзіная, кіраўнікі адны і тыя ж. Аднак, каб мець магчымасць карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання, усе суб'екты імітавалі самастойную фінансава-гаспадарчую дзейнасць.

У выніку ў бюджэт не былі заплачаныя больш за 7,5 млн рублёў. У дачыненні пяці чалавек распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Прайшлі ператрусы, на маёмасць падазраваных накладзены арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.