Кантрабандыст угнаў у памежніка службовы матацыкл

Як інфармуе БелаПАН, у Астравецкім раёне Гродзеншчыны кнтрабандысты спрабавалі перакінуць у Літву два корабы з цыгарэтамі. Аднак парушальніка мяжы з грузам заўважыў памежнік. Кантрабандыст паспрабаваў уцячы. А памежнік, кінуўшы службовы матацыкл, паспрабаваў яго дагнаць. Тым часам іншы кантрабандыст угнаў службовы транспарт і скінуў яго ў роў.



Каб знайсці парушальнікаў, былі задзейнічаныя сілы некалькіх заставаў і верталёт. Беларускія памежнікі паінфармавалі літоўскіх калег і міліцыю.



Падчас пошукаў памежнікі знайшлі шэсць корабаў цыгарэт і затрымалі аўтамабіль "Аўдзі". Яго кіроўца заявіў, што рыбачыў непадалёк.



Потым з дапамогай верталёта на аўтадарозе даішнікі спынілі яшчэ адзін аўтамабіль "Аўдзі". Яго кіроўцам апынуўся родны брат затрыманага раней "рыбака". У другім затрыманым памежнік пазнаў выкрадальніка матацыкла. На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы.


Фота — telegraf.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі