Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі прадаюць амаль па ўсёй Расіі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі прадаюць амаль па ўсёй Расіі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі прадаюць амаль па ўсёй Расіі. Пра гэта сведчыць даследаванне, праведзенае ІТ-кампаніяй "Эвотор" у суседняй краіне. Былі прааналізаваныя звесткі з 600 тысяч онлайн-касаў у крамах несеткавай розніцы ў студзені 2020-га. Як паведамляе ria.ru, у даследаванні ўлічваўся толькі продаж брэндаў, якія не пастаўляюцца ў Расійскую Федэрацыю легальна.

Сцвярджаецца, што ў Смаленскай і Чалябінскай абласцях кожны пяты пачак цыгарэт нелегальна завезены з нашай краіны, а ў Дагестане — кожны дзясяты. У Валагодскай вобласці сярод кантрабандных цыгарэт беларускія складаюць 8%, у Іванаўскай вобласці — 7%, у Санкт-Пецярбургу — 6%, у Валгаградскай вобласці — 5%. Эксперты тлумачаць папулярнасць кантрабанды яе нізкім коштам — нелегальныя цыгарэты можна купіць па цане ўдвая ніжэйшай за легальныя.

У даследаванні падкрэсліваецца, што ў студзені гэтага года доля беларускіх цыгарэт у кантрабандзе ў Расіі складала не менш за 1,1%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі