Кангрэс ЗША прагаласаваў за бюджэтны кампраміс

Палата прадстаўнікоў кангрэсу ЗША прагаласавала за прапанаваны сенатам кароткатэрміновы бюджэтны кампраміс. Такім чынам, Злучаныя штаты дакладна пазбягаюць дэфолту ў бліжэйшы час. Дэбаты па бюджэце адкладаюцца на пачатак студзеня.

Законапраект прадугледжвае захаванне бюджэтнага статус-кво з фінансаваннем ўрада да 15 студзеня 2014 года і ўзняццем столі дзярждоўгу да 7 лютага. Раней кампраміс быў ухвалены сенатам, і прэзідэнт Барак Абама заявіў пра гатоўнасць падпісаць яго, паведамляе “РИА “Новости”.

Дзяржслужачыя, якія праз бюджэтны крызіс з 1 кастрычніка былі ў адпачынку за свой кошт, змогуць вярнуцца на працу ўжо раніцай 17 кастрычніка. У ЗША яна наступіць на 8 гадзінаў пазней за беларускую раніцу.

Бюджэтны крызіс у ЗША пачаўся 1 кастрычніка і пагражаў краіне дэфолтам, калі б рэспубліканцы і дэмакраты ў кангрэсе не дамовіліся да 17 кастрычнікаРэспубліканцы адмаўляліся праводзіць бюджэт і павышаць столь дзярждоўгу, пакуль дэмакраты, якія кантралююць сенат і Белы дом, не пагодзяцца "затармазіць" рэформу аховы здароўя. Але так званаяObama Care лічыцца адной з асноўных ініцыятыў цяперашняга прэзідэнта ЗША, таму дэмакраты і ўпёрліся рогам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі