Кандыдат у прэзідэнты ЗША Трамп: Хапай жанчын за п…, табе ўсё можна (відэа)

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Трамп: Хапай жанчын за п…, табе ўсё можна (відэа)

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп апынуўся ў цэнтры гучнага скандалу пасля апублікавання відэазапісу, на якім ён зняважліва выказваецца пра жанчын.

На запісе Трамп, у прыватнасці, выхваляецца тым, як ён “заціскаў” жанчын, цалаваў іх і хапаў за інтымныя месцы. “Хапай іх за п…, табе ўсё можна. Калі ты зорка, табе ўсё дазволена”, — кажа патэнцыйны прэзідэнт Злучаных Штатаў.

Некаторыя палітолагі мяркуюць, што гэты скандал знішчае шанцы Трампа на перамогу на выбарах. Тым не менш палітык заявіў газеце Wall Street Journal, што ён зусім не мае намеру здымацца з выбараў і нават атрымаў “неймаверную падтрымку” сваіх прыхільнікаў.

Пасля таго як некаторыя сябры кангрэса ад Рэспубліканскай партыі заклікалі яго зняць сваю кандыдатуру, Трамп заявіў газеце Washington Post: “Я ніколі не здымаюся. Я ніколі ў сваім жыцці не адступаў”.

Тым часам, вядучыя рэспубліканцы асудзілі словы Трампа, зафіксаваныя на відэа. Спікер палаты прадстаўнікоў Пол Раян адклікаў раней накіраванае Трампу запрашэнне на штогадовы восеньскі фестываль рэспубліканцаў у яго родным штаце Вісконсін.

Трампа асудзіў яго ўласны кандыдат у віцэ-прэзідэнты, ягоная жонка Меланія, а шэраг лідараў Рэспубліканскай партыі заклікалі яго зняцца з гонкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі