Ярмошына: Канцэрт Вольскага на пікеце Лагвінца – сур’ёзнае парушэнне

Ярмошына: Канцэрт Вольскага на пікеце Лагвінца – сур’ёзнае парушэнне

Сумясціўшы пікет па зборы подпісаў за свае вылучэнне кандыдатам у дэпутаты парламенту з канцэртам Лявона Вольскага Алесь Лагвінец парушыў выбарчае заканадаўства. Так каментуе журналістам мерапрыемства старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Ярмошына: “Зараз пікеты – якія музыканты я не зразумела? Збор подпісаў ідзе – ніякай агітацыі. Ніякіх музыкантаў не павінна там быць. вы зараз кажыце пра тое, што там вялася актыўная перадвыбарчая агітацыя.  Есць, магчыма, нейкія патрабаванні, я проста не ведаю, наконт гукавога рэжыму. Ёсць жа парадак правядзення масавых мерапрыемства ў і якая падчас гэтага можа падключацца ўзмацняльная апаратура. Так што, давайце размяжуем: збор подпісаў – гэта адно, а музыка і размовы ў мегафон, доўгія і гучныя – зусім іншае”.

Ярмошына: Канцэрт Вольскага на пікеце Лагвінца – сур’ёзнае парушэнне

Канцэрт Вольскага ў Сухарава, фотарэпартаж

Культавы музыка Лявон Вольскі выступіў 27 ліпеня ў мінскім Сухараве. Ён спяваў для публікі на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў намесніка старшыні руху “За Свабоду” Алеся Лагвінца.

Па словах Ярмошынай, ініцыятыўнай групе Алеся Лагвінца павінна быць вынесенае папярэджанне. Нагадаю, канцэрт Лявона Вольскага ў межах пікету па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Алеся Лагвінца прайшоў у сталічным мікрараёне Сухарава 27 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі