Канада заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед апазіцыі

Міністр замежных спраў Канады Максім Бэрнье заявіў, што Канада занепакоеная сітуацыяй ў Беларусі, звязанай са збіццём і арыштамі беларускіх дэманстрантаў, а таксама нападам на незалежныя СМІ.
“Канада заклікае беларускія ўлады паважаць права на свабоду мірных сходаў і свабоду слова. Канада таксама звяртаецца да беларускіх уладаў неадкладна спыніць абмежаванні для незалежных СМІ і вызваліць тэрмінова ўсіх тых, хто быў затрыманы”, гаворыцца ў заяве кіраўніка канадскага МЗС, паведамляе "Радыё Свабода".