Канада і Расія выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі

Канада і Расія выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі

Канада і Расія выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Маскве і Санкт-Пецярбургу. 19 траўня ў матчы плэй-оф канадцы разграмілі шведаў з лікам 6:0 (1:0, 2:0, 3:0). Расія таксама з буйным лікам выйграла ў Нямеччыны — 4:1 (0:1, 3:0, 1:0)

Раней таксама вызначыліся яшчэ два паўфіналісты сусветнага першынства — Фінляндыя і ЗША. Фіны сустракаліся з камандай Даніі і перамаглі з лікам 5:1. Што да амерыканцаў, то яны заваявалі пуцёўку ў ½ фіналу ва ўпартай барацьбе з чэхамі і вырвалі ў іх перамогу па булітах — 2:1.

Паўфінальныя матчы чэмпіянату свету па хакеі пройдуць 21 траўня ў Маскве. Зборная ЗША згуляе з Канадай, а Фінляндыя — з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі