Кампазітар Сяргей Картэс запрасіў гурт Dzieciuki выступіць на сваім юбілеі

Народнаму артысту Беларусі, кампазітару Сяргею Картэсу настолькі спадабалася, як гурт Dzieciuki перарабіў яго твор "А хто там ідзе" для трыб'юту "Песнярам", што запрасіў музыкаў выступіць на сваім юбілейным канцэрце ў філармоніі.

У вялікай імпрэзе, зладжанай у гонар народнага артыста Беларусі, возьмуць удзел салісты беларускай Опэры, дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, кампазітар Ігар Алоўнікаў ды іншыя знакавыя асобы ў беларускай класічнай музыцы.

Запланаваная і рок-частка, якую прадставіць гурт Dzieciuki. "Я не баюся, што гэтая каманда будзе на сцэне лішняй. Наадварот – вельмі цікава паглядзець як яны выглядаюць і гучаць. Думаю, што і для публікі гэта будзе прыемная нечаканасць", – адзначыў Сяргей Картэс у камэнтары для Tuzin.fm.

Адмыслова да гэтага выступугарадзенцы рыхтуюць новую вэрсію кампазіцыі, а таксама яшчэ адзін невялічкі сюрпрыз.
Канцэрт адбудзецца 21 лютага 2015 ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.