Камісія Frontex правярае факты групавых выцясненняў мігрантаў з Літвы

Праваахоўнікі Літвы на дзяржаўнай мяжы​ / DELFI
Праваахоўнікі Літвы на дзяржаўнай мяжы​ / DELFI

Літва праводзіць праверку па факце групавых выцясненняў мігрантаў з тэрыторыі краіны, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы ў нядзелю.

Праверка праводзіцца сумесна з Еўрапейскім агенцтвам памежнай і берагавой аховы Frontex. Расследаванню падлягаюць як мінімум 14 паведамленняў аб сур'ёзных інцыдэнтах на мяжы Літвы з Беларуссю.

Па літоўскіх законах, мігранты могуць падаваць прашэнні аб прытулку толькі на памежных КПП або ў амбасадах. У кожным канкрэтным выпадку праводзіцца ацэнка сітуацыі, і калі мігрантам патрэбна гуманітарная, медыцынская ці іншая дапамога, яна прадастаўляецца, адзначаюць у МУС Літвы.

Агенцтва Frontex не каментуе бягучыя расследаванні. Праваабаронцы Еўрасаюза мяркуюць, што выцясненне мігрантаў з памежнай тэрыторыі Літвы парушае Еўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека.

У 2021 годзе праз мяжу з Беларуссю ў Літву праніклі амаль 4,2 тысячы нелегальных мігрантаў. У суботу, 9 кастрычніка, трапіць у Літву спрабавалі 56 нелегалаў, але памежнікі не пусцілі ніводнага з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі