Вы тут

Камерцыйнаму дырэктару "Silver Screen" прысудзілі 15 сутак

Аляксандр Дземідовіч

Камерцыйнаму дырэктару сеткі кінатэатраў "Silver Screen" Аляксандру Дземідовічу прысудзілі 15 сутак арышту, паведамляюць праваабаронцы.

Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі (арт. 24.3 КаАП Беларусі). Гэта адзін з папулярных артыкулаў для пакарання іншадумцаў у Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, Дземідовіча затрымалі на працоўным месцы 25 траўня. Па словах калег, па яго прыйшлі сілавікі ў цывільным. 

Раней Дземідовіч працаваў на розных пасадах у TUT.ВY. Да разгрому партала ён узначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.