“Камароўка” завяла Інстаграм і публікуе кошты. Ці можна знайсці такія прадукты?

“Камароўка” завяла Інстаграм і публікуе кошты. Ці можна знайсці такія прадукты?

У сталічнага Камароўскага рынка з’явіўся свой акаўнт у Instagram. У ім публікуюць кошты прадуктаў. Наколькі тое, што там змешчана, адпавядае рэальнасці?

Свіны разруб знайшлі толькі па 55 400.

 

На пытанне, ці ёсць на рынку салёная грудзінка за 79 900, адна з прадаўшчыц робіць вялікія вочы і матляе галавой. У рэальнасці самая танная каштуе 119 900.

 

Неактуальныя ўжо, відаць, і бананы за 14 000. Менш за 15 000 на Камароўцы не адшукаць. Але ў асноўным — 16 000 і вышэй.

 

Фінікі шакаладныя — адзін у адзін.

 

А вось разынак не тое што іранскіх, але і якіх-небудзь іншых за 45 000 не знайсці. Іранскія ў асноўным прадаюцца па 60 000.

 

На прылаўках з мёдам коштаў няма. Пытаемся, ці ёсць ліпавы па 80 000.

“Знойдзем”, — адказвае жанчына і ўжо набірае мёд, каб даць пакаштаваць. Каштаваць не хочацца, даводзіцца паверыць на слова, што менавіта ліпавы і менавіта па восемдзесят.

Кураня бройлернае на сто рублёў даражэйшае, чым у камароўскім Інстаграме.

 

Вінаграду з Узбекістана па 18 000 адшукаць не ўдалося, мінімум — па 20 000.

 

А грушы “Дзюшэс” нават таннейшыя на 900 рублёў. Як і яблыкі “Дэкоста”. Амаль паўсюль яны па 16 000.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі