Камандзір ПВК "Вагнер" згадаў пра дзейнасць групы ў Беларусі

Антон Елізараў

Антон Елізараў / тг-канал расійскіх прапагандыстаў

Байцы расійскай прыватнай ваеннай кампаніі "Вагнер" "працягваюць працу ў Беларусі дзеля карысці Расіі". Пра гэта цяперашні камандзір вагнераўцаў Антон Елізараў (пазыўны "Лотас") заявіў у відэазвароце, які апублікаваны на блізкіх да ПВК тэлеграм-каналах.

"Хачу патлумачыць наступнае. Мы працягваем працу. Мы працягваем працу на афрыканскім кантыненце і працягваем працу ў Беларусі дзеля карысці Расіі. Мы працуем, і цалкам паспяхова", — паведаміў Елізараў.

Напрыканцы студзеня адзін з баевікоў ПВК, а цяпер інструктар для беларускіх сілавікоў Аляксей Бярговін у сваім блогу казаў, што цяпер у Беларусі "працуюць больш за 300 інструктараў у некалькіх навучальных цэнтрах". Брытанская разведка мяркуе, што ў Беларусі засталося менш за тысячу вагнераўцаў.

Расійскія найміты, якія раней ваявалі ва Украіне, атабарыліся ў Беларусі пасля мяцяжу Прыгожына ўлетку 2023 года. Большая частка іх праз нейкі час вярнулася ў Расію, аднак некаторыя засталіся ў нашай краіне і займаюцца з байцамі спецпадраздзяленняў унутраных войскаў. Яны маюць падтрымку ў беларускай вярхушцы: намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова бачылі з шаўронам вагнераўцаў на форме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі