Каманда беларускіх «вожыкаў»-артыстаў едзе ў Сочы

У Сочы з 24 чэрвеня па 4 ліпеня пройдзе першы чэмпіянат свету сярод артыстаў эстрады, тэатра і кіно.
Беларусь будзе прадстаўляць каманда, вядомая пад назвай «Арт-старс». Альберту Скараходу, Дзмітрыю Смольскаму, Анатолю Длускаму дапамогуць трэнер МТЗ-РІПО Анатоль Алейнікаў (брат Сяргея Алейнікава), былы варатар мінскага «Тарпеда» Юрый Кусенка і знакаміты асілак Вячаслаў Харанека.

Усе каманды падзелены на чатыры групы. Сапернікамі беларускай каманды будуць зборныя Аргентыны, Японіі і Камеруна. Між іншым, камерунцаў у бой павядзе знакаміты футбаліст Ражэ Міла. У чвэрцьфінал патрапяць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы.
Сваім талісманам «Арт-старс» выбрала вожыка.

Комсомольская правда в Белоруссии

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі