Камала Харыс абяцае зрабіць усё, што ў яе сілах, для перамогі над Трампам

Камала Харыс 

Камала Харыс  / Morry Gash/AP

Джо Байдэн выйшаў з прэзідэнцкай гонкі. Ён падзякаваў паплечнікам і заявіў, што ў апошнія паўгода свайго тэрміну сканцэнтруецца на выкананні прэзідэнцкіх абавязкаў.

У якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў Байдэн падтрымаў Камалу Харыс. Цяпер яна займае пасаду віцэ-прэзідэнткі Штатаў.

У сваю чаргу Харыс назвала вялікім гонарам падтрымку з боку Байдэна. Яна заявіла, што намераная "заслужыць і выйграць" вылучэнне на пасаду прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі.

Харыс абяцае зрабіць усё, што ў яе сілах, для аб'яднання Дэмакратычнай партыі і нацыі, каб перамагчы Дональда Трампа. "Да выбараў засталося 107 дзён. Разам мы будзем змагацца. І разам мы пераможам", — кажа яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі