Каля Варшавы затрымалі беларуса, які вёз чатырох нелегальных мігрантаў

Польскія памежнікі / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі / twitter.com/Straz_Graniczna

Каля Варшавы польскія службы затрымалі 25-гадовага грамадзяніна Беларусі. Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, здарэнне адбылося 30 снежня.

Хлопец кіраваў аўтамабілем, у якім вёз чатырох замежнікаў — аднаго іракца і трох сірыйцаў. Яны накіроўваліся да польска-нямецкай мяжы. Усе замежнікі трапілі ў Польшчу нелегальна. А сам кіроўца пратэрмінаваў час перабывання ў Польшчы.

За дапамогу ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы беларуса арыштавалі. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі