Каля ўніверсама "Рыга" шлях калоне маладафронтаўцаў перакрылі машынамі

Каля ўніверсама "Рыга" шлях калоне маладафронтаўцаў, якая зараз ідзе першай, перакрылі машынамі. Супрацоўнікі ДАІ адмыслова спынілі каля 40 машынаў. Іх кіроўцы сігналяць у знак пратэсту. Дэманстранты абышлі машыны і ідуць далей.

Іншая калона на чале з апазіцыйнымі палітыкамі ідзе па ходніках, таму яна адстае.

На вуліцы Някрасава, недалёка ад месца падзеяў, стаіць аўтазак і аўтобус са спецназам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі