Каля прыватнага дома ў Гродне знайшлі парэшткі мужчыны
![Каля прыватнага дома ў Гродне знайшлі парэшткі мужчыны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/paresztki-2904-1.jpg.webp?itok=4C4G4ZB8)
28 красавіка каля 22-й гадзіны праваахоўнікам паведамілі, што на прыватным падворку ў Гродне выяўленыя парэшткі чалавека, закапаныя ў зямлю.
Следчыя з экспертамі агледзелі месца здарэння, пасля чаго пачалі крымінальную справу па факце забойства, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы — гродзенец 1973 года нараджэння.
Як падкрэсліваюць праваахоўнікі, на тэрыторыі падворка перыядычна збіраюцца грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць спіртным.
Па падазрэнні ў забойстве затрыманыя тры чалавекі — 57, 48 і 41 гадоў. З імі праводзяцца следчыя дзеянні. Расследаванне працягваецца.