Каля Петрыкава падтапіла ўчасткі аўтадарог да паромных пераправаў праз Прыпяць

Каля Петрыкава падтапіла ўчасткі аўтадарог да паромных пераправаў праз Прыпяць

У Петрыкаўскім раёне Гомельшчыны паводка падтапіла два ўчасткі аўтамабільных дарог, якія вядуць да паромных пераправаў праз Прыпяць. Пра гэта паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

Падчас маніторынгу паводкі выявілася, што падтапіла ўчасткі на аўтамабільных дарогах Петрыкаў-Вялаўск і Вышалаў-Снядзін. Участкі падтопленыя на працягласці не больш за 1 метр, глыбіня падтаплення вагаецца ад 5 да 15 см. Гэтыя дарогі вядуць да паромных пераправаў, якія не працуюць з 13 студзеня ў сувязі з ледаставам на Прыпяці.

Па падтопленых участках дарог можа праехаць і легкавы, і грузавы транспарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі