Каля паловы золатавалютных рэзерваў Расіі заблакаваны санкцыямі
Антон Сілуанаў / РБК
Пра страту доступу да прыкладна да 300 млрд долараў паведаміў кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў.
Каля паловы золатавалютных рэзерваў Расіі заблакаваны санкцыямі. Пра страту доступу да прыкладна да 300 млрд долараў паведаміў кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў.
"Нашы золатавалютныя рэзервы, уключаючы Фонд нацыянальнага дабрабыту, замарожаны. У нас у сувязі з гэтым узніклі праблемы выканання нашых абавязацельстваў, у тым ліку даўгавых", — расказаў Сілуанаў.
Таксама ён дадаў, што Расія будзе разлічвацца па абавязках перад краінамі, якія не па-сяброўску паставіліся да яе, у рублевым эквіваленце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.