Вы тут

Каля метро "Спартыўная" ў бок амапаўцаў кінулі "кактэйль Молатава"

Пратэстоўцы на вуліцы Прытыцкага / Еўрарадыё

На вуліцы Прытыцкага каля станцыі метро "Спартыўная" пратэстоўцаў жорстка разганяюць. У байцоў АМАПу кінулі "кактэйлі Молатава", перадае карэспандэнтка Еўрарадыё Марыя Вайтовіч.

Telegram-канал "Типичная Беларусь" піша, што пад ногі амапаўцам кінулі чатыры бутэлькі з запальнай сумессю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.