Вы тут

Каля будынка КДБ затрымалі Паўла Севярынца і яшчэ трох чалавек

Фота: "Вясна"

19.30. Стала зразумела, што больш удзельнікаў не будзе. Акцыя завершаная.

19.25. У маладога чалавека правяраюць змесціва заплечніка. Журналістам ён паведаміў, што прыйшоў падтрымаць палітвязняў. АМАПаўцы прапанавалі яму ісці гуляць. 

 

19.20. Да Ніны Багінскай падыйшла жанчына і перадала плакаты ў падтрымку затрыманага па "справе баевікоў" Абрамава. АМАПаўцы затрымалі і гэтую жанчыну і Багінскую. 

Прыйшла на акцыю сяброўка затрыманага па "справе баевікоў" Волкава

 

19.00. Каля будынка КДБ у Мінску затрымалі Паўла Севярынца і Анатоля Кудласевіча. Яны прыйшла на акцыю ў падтрымку палітзняволеных. 

Севярынец толькі паспеў дастаць партрэт лідара маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча, якога затрымалі па так званай "справе баевікоў". Пасля гэтага Севярынца пасадзілі ў мікрааўтобус і звезлі. Гэтаксама затрымалі і Кудласевіча. 

Міліцыя не чапае Ніну Багінскую, якая таксама прыйшла на акцыю. У яе толькі забралі плакат. 

На вуліцах, якія прымыкаюць да КДБ, дзяжураць два аўтазакі, а таксама два аўтобусы. Таксама на вуліцы шмат супрацоўнікаў у цывільным — акрэспандэнт Еўрарадыё налічыў каля двух дзясяткаў міліцыянтаў. 

Да акцыі салідарнасці з палітвязнямі сёння заклікаў Павел Севярынец. Свой заклік ён абнародаваў у сацсетках.