Вы тут

Каля Адміністрацыі Лукашэнкі прайшоў малебен за Курапаты (відэа)

svaboda.org

Увечары 15 красавіка Беларускі нацыянальны кангрэс правёў малебен за "збаўленне ад злога" каля Адміністрацыі прэзідэнта. Найперш акцыя прысвечаная зносу крыжоў у Курапатах. 

Як інфармуе тэлеканал "Белсат", у акцыі прынялі ўдзел 13 чалавек. У прыватнасці, актывістка Ніна Багінская прыйшла з бел-чырвона-белым сцягам і плакатам "Свабоду народу" на спіне. Удзельнікаў малебну не затрымлівалі, але міліцыя папярэдзіла, што акцыя несанкцыянаваная і нагадала пра адказнасць. 

Паведамляецца, што сілавікі прэвентыўна затрымалі Яўгена Афнагеля, Сяргея Спарыша, Вячаслава Касінерава.