Вы тут

Каля 100 чалавек вызвалілі ўначы з Акрэсціна

Сваякі затрыманых каля Акрэсціна / Еўрарадыё

Уначы 13 жніўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску вызвалілі каля 100 чалавек, затрыманых за акцыі пратэсту.

Telegram-канал "Акрэсціна спісы" падае прозвішчы вызваленых. Верагодна, гэта людзі, затрыманыя ў ноч на 10 жніўня і асуджаныя на трое сутак. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.