Вы тут

Слёзы і боль: фотарэпартаж і стрым ад сцен Акрэсціна

Аўтазакі як прывозяць затрыманых, так і вывозяць іх з Акрэсціна на вачах у сваякоў / Еўрарадыё

12 жніўня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску было значна менш людзей, чым напярэдадні. Яны спрабуюць даведацца пра лёс сваіх блізкіх, сваякоў, затрыманых на акцыях пратэсту ў сталіцы, хочуць пакінуць перадачу. Некаторыя людзі па некалькі дзён шукаюць і нічога не ведаюць пра іх лёс. За тры дні ў Беларусі было затрымана больш за 6 тысяч чалавек, значная іх частка — у сталіцы.

Аўтазакі як прывозяць затрыманых, так і вывозяць іх з Акрэсціна (камеры перапоўнены) на вачах у сваякоў. А яшчэ прыязджаюць хуткія, якія забіраюць некаторых затрыманых і вязуць іх у бальніцы. Жанчыны плачуць...

Праз браму відаць узмоцненая ахова — стаяць байцы з аўтаматамі, узброеныя ахоўнікі знаходзяцца на даху будынка.

Гэты і наступныя здымкі — Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.