Калі Беларусь далучыцца да вайны, мы будзем змагацца і выжывем — Зяленскі

Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю / bbc.com
Уладзімір Зяленскі падчас інтэрв'ю / bbc.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" выказаўся наконт магчымага ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі. Якраз напярэдадні Аляксандр Лукашэнка шмат гаварыў і пра вайну, і пра Зяленскага. Ён заявіў, што гатовы зноў прадаставіць беларускую тэрыторыю для расійскай арміі, а беларускае войска пачне ваяваць толькі ў выпадку атакі з боку Украіны на РБ.

"Я спадзяюся, што Беларусь не далучыцца да вайны, — кажа Уладзімір Зяленскі. — Калі гэта адбудзецца — мы будзем змагацца і выжывем".

Зяленскі перакананы, што станавіцца плацдармам для атакі расійскай арміі супраць Украіны было б для Беларусі вялізнай памылкай. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі