Калі б Лукашэнка меў рэсурс на “кулуарныя гульні і размовы”, ён бы спыніў тэрор

Калі б Лукашэнка меў рэсурс на “кулуарныя гульні і размовы”, ён бы спыніў тэрор

Адэпты тэорыі змовы выказваюць меркававанні, нібыта Украіна можа паспрабаваць перацягнуць Аляксандра Лукашэнку на свой бок. І, магчыма, нават са згоды ЗША і краінаў Еўропы. Ад самога кіраўніка Беларусі чакаюць “кулуарных гульняў” і дапамогі ў тым, каб адолець Крэмль.

Палітолаг Павел Усаў не верыць у тое, што Лукашэнка цяпер здольны на “гульні”, бо знаходзіцца пад неймаверным ціскам Крамля. А калі б ён быў здольны, дык падаў бы вельмі просты знак: спыніў тэрор.

— Простая рэч. Спыніць тэрор. Пра якую гульню можна казаць, калі ў Беларусі знішчаецца ўсё? І праз тэрор ён выконвае задуму расіян. Знішчэнне Беларусі як дзяржавы. Знішчэнне рэштак беларускай нацыі.

Калі б ён меў псіхалагічныя магчымасці выблытацца з гэтай сітуацыі, дастаткова было б спыніць тэрор. Дастаткова было б вызваліць Севярынца. Спыніць прэсінг на сям’ю Дашкевіча. Нацыянальна арыентаваных прадстаўнікоў апазіцыі. Сістэмнай пагрозы яны не ўяўляюць, але заўсёды былі сімваламі незалежнасці. Адпусціце Мацкевіча. Адпусціце Касцюгову.

Спыніце ідыёцкія змены ў заканадаўстве. Гэта не паказчык слабасці, гэта будзе сігнал, што можна пачаць нейкую гульню. Адкрыццё акна магчымасцяў. Сігнал, што можна выцягнуць Беларусь з гэтай пасткі. Элементарныя рэчы, якія паказваюць, што ты гатовыя да кулуарнай размовы.

Усаў лічыць, што усе гэтыя дзеянні Лукашэнкі кажуць пра тое, што ён знаходзіцца пад такім ціскам Крамля, што не можа з-пад яго выбрацца.

Поўную размову з палітолагам Паўлам Усавым глядзіце на Еўрарадыё.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі