Вы тут

Калаўр: Рана мне рыбалкай займацца

Павел Калаўр / БЕЛТА

15 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаўр выказаўся пра чуткі пра яго магчымы сыход з пасады (яны рэгулярна з'яўляюцца ў апошнія месяцы). Ён прывёў аналогію з працай Нацбанка ў справе забеспячэння стабільнасці па розных накірунках і сказаў: "Асабіста я лічу сваім абавязкам забяспечыць стабільнасць гэтых дабротаў".

"Рана мне займацца рыбалкай, — працягваў Калаўр. — У мяне дастаткова сіл, энергіі і ведаў быць карысным краіне".

Павел Калаўр — 1962 года нараджэння. Пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ён займае з канца 2014 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.