Вы тут

Калаўр пракаментаваў павышэнне стаўкі рэфінансавання

Падчас прэс-канферэнцыі кіраўніцтва Нацбанка / БЕЛТА

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр на прэс-канферэнцыі ў Мінску пракаментаваў павышэнне стаўкі рэфінансавання ў Беларусі з 7,75% да 8,5% гадавых.

"Чаму паднялі толькі да ўзроўню інфляцыі? — кажа Калаўр. — Калі мы маем вельмі складанае аперацыйнае асяроддзе, прымаць рашэнні вельмі няпроста. Тэарэтычна ўсё выглядае вельмі проста: інфляцыя павысілася — трэба прэвентыўна падымаць стаўку".

Далей кіраўнік Нацбанка выказаў сваю пазіцыю. "Я не прыхільнік таго, каб ствараць пікі: з'явіліся фактары, і хуценька пабеглі на апярэджанне, — працягваў Павел Калаўр. — Трэба паглядзець, якая прырода гэтых фактараў: часовыя не часовыя, ці можна на іх паўплываць стаўкай. Мы знаходзімся ва ўнікальнай сітуацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.