Кадравы рэзерв: дзе яго шукаць — эфір з Губарэвічам

Юрась Губарэвіч / Еўрарадыё
Юрась Губарэвіч / Еўрарадыё

Словы, што мы ўжо сёння мусім думаць пра тое, хто заўтра зойме кіраўнічыя ці проста адказныя пасады ў Новай Беларусі, выглядаюць досыць дзіўна — рэжым выглядае моцным і маналітным, і нібыта не плануе ў хуткім часе рухнуць. Вось толькі грамадства мусіць быць гатовым да раптоўных і нечаканых падзей і зменаў. Пра гэта, найперш, і будзе канферэнцыя “Кадравы рэзерв для Новай Беларусі. Выклікі і перспектывы”, якая пройдзе 22 снежня ў Варшаве. Канферэнцыя арганізаваная Рухам "За Свабоду" пры ўдзеле прадстаўнікоў Аб'яднага Пераходнага Кабінета Беларусі.


Што было зроблена за месяц на “пасадзе” адказнага за фармаванне кадравага рэзерва? Ці магчыма скласці нейкі кадравы рэзерв на будучыню, калі і сёння ў дэмсілах назіраецца кадравы голад? Пра якія змены можна разважаць, калі дэмсілы паміж сабой не могуць паразумецца? Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з намеснікам Паўла Латушкі па пытаннях падрыхтоўкі кадравага рэзерву для Новай Беларусі Аб’яднанага пераходнага кабінета, старшынёй Руху "За Свабоду" Юрыем Губарэвічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі