Кадэт з "Пагоняй" сышоў з вайсковай вучэльні

Кадэт з "Пагоняй" сышоў з вайсковай вучэльні

З Брэсцкай абласной кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі забраў дакументы адзін з навучэнцаў. Хлопец разам з іншымі атрымаў вядомасць у кастрычніку 2015 года. Тады група кадэтаў размясціла ў сацсетках фатаздымак у майках з "Пагоняй". Навучэнцаў збіраліся адлічыць, але гэтаму перашкодзілі розгалас у СМІ і грамадская кампанія ў абарону кадэтаў.

У каментары газеце "Intex-press" былы кадэт Мікіта паведаміў: "Я сышоў з вучылішча, а астатнія, хто быў на фота, засталіся там".

"Асамблея недзяржаўных арганізацый" назвала кампанію з хэштэгам #пагоняпобач найлепшай кампаніяй салідарнасці ў 2015 годзе. Арт-Сядзіба мелася перадаць Мікіту ўзнагароду "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці". Аднак яго бацькі катэгарычна выказаліся супраць гэтага. Маці не жадае, каб сын нават кантактаваў са СМІ, бо баіцца, што гэта кепска адаб’ецца на яго лёсе.

Паведамляецца, што маці выказала просьбу, каб журналісты больш не турбавалі іх сям’ю і нават не заходзілі на старонку Мікіты "ВКонтакте".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі