Вы тут

Кадэбісты затрымалі дзяўчыну былога следчага Юшкевіча

Валерыя Эйсмант / @motolkohelp

Супрацоўнікі цэнтральнага апарата КДБ 4 снежня затрымалі былую супрацоўніцу пракуратуры Мінска Валерыю Эйсмант, паведамляе ТГ-канал "МотолькоПомоги".

Валерыя Эйсмант — дзяўчына палітвязня і былога следчага Яўгена Юшкевіча, якога сёння выпусцілі з "Валадаркі" пад падпіску аб нявыездзе.

Сам Юшкевіч праходзіць падазраваным па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342 КК). Яго таксама затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.