"Качыньскі перамог Лукашэнку ў аўкцыёне жорсткасці"

"Качыньскі перамог Лукашэнку ў аўкцыёне жорсткасці"

У Варшаве пратэстуюць супраць нялюдскага абыходжання з бежанцамі на польска-беларускай мяжы, піша Gazeta Wyborcza.

"Ніхто не нелегальны", "Пусціце бежанцаў, выганіце нацыстаў!", — з такімі лозунгамі 23 жніўня выйшлі да сядзібы Галоўнага штабу пагранічнай службы Польшчы у Варшаве удзельнікі пікету.

"Актывісты і актывісты сабраліся, каб выказаць свой супраціў бесчалавечнаму абыходжанню з бежанцамі на польска-беларускай мяжы і ўсё больш гучнай антымігранцкай рыторыцы і палітыцы польскіх уладаў, — сказаў праз мегафон удзельнік пікету. — Яраслаў Качыньскі Качыньскі перамог Аляксандра Лукашэнку ў аўкцыёне жорсткасці, а празмернасць і садызм Памежнай службы выклікаюць у нас жудасныя асацыяцыі. Мы не згодныя з выкарыстаннем афганскіх бежанцаў у палітычных гульнях. Мы не пагаджаемся на зневажальнае, бесчалавечнае абыходжанне, адмаўленне аказання медыцынскай дапамогі бежанцам, мы не згодныя з выкарыстаннем незаконнай працэдуры адціскання. Кожны, хто звяртаецца па міжнародную абарону, павінен мець магчымасць прасіць яе і мець шанец атрымаць яе".

Удзельнікі акцыі прывезлі з сабой 200 метраў калючага дроту, які расцягнулі ўздоўж будынка штабу. Дрот сімвалізуе сцяну, якой польскія ўлады збіраюцца адгарадзіцца ад Беларусі і тым самым спыніць мігрантскі крызіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі