Кабякоў: Ёсць рэзервы для паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў Беларусі

Кабякоў: Ёсць рэзервы для паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў Беларусі

У панядзелак, 18 красавіка, Аляксандр Лукашэнка праслухаў справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Яна была прысвечаная вынікам развіцця нашай краіны ў першыя тры месяцы 2016 года і мерам па павышэнню эфектыўнасці эканомікі, інфармуе БЕЛТА.

Па выніках справаздачы прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў прызнаў, што па выніках першага квартала бягучага года многія паказчыкі не былі выкананыя. Аднак ён бачыць рэзервы для паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў нашай краіне і ўжо заўважная тэндэнцыя аднаўлення эканамічнага росту. "Увогуле ёсць пазітыўныя перадумовы, намеціўся рост пэўных паказчыкаў, перш за ўсё валавога ўнутранага прадукту", — кажа прэм'ер.

Па словах Кабякова, "рух у станоўчым накірунку" меншы, чым планавалася. Лукашэнка крытыкаваў урад за тое, што мала ўвагі надаецца зніжэнню затрат і сабекошту прадукцыі. "Дачакацца і перасядзець, нічога не робячы і патрабуючы танныя крэдыты і бюджэтныя субсідыі, не атрымаецца", — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Дзяржава будзе падтрымліваць фінансава прадпрыемствы толькі ў выпадках, калі гэта апраўдана. У астатніх выпадках трэба будзе разлічваць на ўнутраныя рэсурсы і рэзервы, сказаў прэм'ер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі