Каб згуляць вяселле па-беларуску, трэба станавіцца ў чаргу

У Беларусі ўсё болей папулярным робіцца нацыянальны вясельны абрад, які прапануе Беларускі нацыянальны музей народнай архітэктуры і быту, паведамляе БелаПАН. Такая паслуга ў музеі з’явілася ў 2005 годзе. Летась музей прыняў такім чынам 50 маладых пар, а сёлета ўвесну ахвочыя згуляць вяселле згодна з нацыянальнымі традыцыямі ўжо запісваліся на восень, бо ёсць чарга. Большасць жаніхоў і нявест — гэта маладыя людзі. Ёсць пары інтэрнацыянальныя, калі нявеста беларуска, а жаніх — немец ці японец. Даволі часта маладыя апранаюцца ў нацыянальныя строі, а не ў традыцыйную белую сукенку і чорны гарнітур.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі