Каб прыладкаваць "стартап-котку", мінчук апублікаваў незвычайную аб'яву

"Стартап-котка" / www.facebook.com/ilivealex
"Стартап-котка" / www.facebook.com/ilivealex

Каб знайсці дом для кошкі, мінчанін Аляксандр Літвін напісаў пра яе як пра стартапе. Пачытайце, можа, вас гэтая аб'ява зачэпіць!

Стартап-котка шукае дом!

Што ў ёй такога стартаперскага? Зараз растлумачу.

Каля года котка пражыла на вуліцы, але гэты пунсовы акіян з жорсткай барацьбой за выжыванне не зрабiў яе чэрствай. Яна вуркоча і трэцца аб ногі, як трэба.

Увесь гэты час у яе незваротна інвеставала мая дзяўчына, але дадому ўзяць не магла — у яе дарослы і раўнівы кот. У мяне таксама жыве хвастаты таварыш.

Аднойчы ў жыцці гэтай коткі здарыўся півот [змяненне курсу руху стартапа з мэтай пратэставаць новыя напрамкі развіцця. — Еўрарадыё] — яе ўзялі на доўгатэрміновую ператрымку. Гэта часовы дом, дзе жыве яна і некалькі іншых катоў да таго часу, пакуль не знойдзецца дом пастаянны. Трэба б яго ўжо адшукаць!

Стартап-котка — гэта найлепшыя інвестыцыі, якія вы можаце зрабіць.

Чтобы пристроить “стартап-кошку”, минчанин опубликовал необычное объявление
www.facebook.com/ilivealex

Яна ўжо заснавала даччыную кампанію, і цяпер тая кампанія жыве дома ў маіх бацькоў. А сама котка шукае гаспадароў. Не хвалюйцеся, сайд-праектаў больш не будзе — яе стэрылізавалі.

Знайсці дом дарослай котцы складаней, чым кацяняці. Гэтай паненцы два гады, але ад гэтага яна не горшая! Наадварот, вось чым яна круцей за мімімішнае кацяня:

— пажыла на вуліцы, а такія жывёлы часта цэняць любоў чалавека значна больш;

— ведае ўсе правілы дарослага жыцця — санвузел, сталовая, драпалка, etc;

— добра разбіраецца ў людзях — зноў жа, вуліца навучыла. Яна як умее пракансультуе па пытаннях інвестыцый, супрацоўнікаў і партнёраў;

— ад мінулага жыцця ў яе нюх на "рыбныя месцы" — зможа падказаць залатаносную нішу;

— аднолькава добра ловіць мышэй і ліды [зацікаўленых у ёй людзей. — Еўрарадыё].

Чтобы пристроить “стартап-кошку”, минчанин опубликовал необычное объявление
www.facebook.com/ilivealex

Кожную раніцу яна будзе ладзіць вам персанальнае бізнес-абуджэнне. Бясплатна і без "інфацыган" [жаргонны выраз, які азначае махляроў, што прапануюць зарабіць "лёгкія грошы", а потым знікаюць. — Еўрарадыё].

Каб у вашай хаце стала цяплей, не трэба чакаць вясны ці ацяплення: запрасіце да сябе на ПМЖ вось гэтую цудоўную, з белымі вусамі і чорным носам.

Як бачыце, стартап-котка — гэта сапраўды найлепшыя інвестыцыі, якія вы можаце зрабіць. Пухнатая ў Гомелі, але мы гатовыя на бясплатную рэлакацыю ў Мінск з пасагам: міскі, цацкі, прыбіральня. Перад гэтым можна правесці скайп-кол.

Па ўсіх пытаннях пішыце мне!

Чтобы пристроить “стартап-кошку”, минчанин опубликовал необычное объявление
www.facebook.com/ilivealex

"Стартапніца" — падкаст Еўрарадыё пра інавацыйныя тэхналогіі ў IT-краіне

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі