Каб пазнаёміцца ​​з дзяўчынай, хлопец з Гродна завёў бензапілу

Гэтая піла цяпер — рэчыўны доказ / прэс-служба МУС
Гэтая піла цяпер — рэчыўны доказ / прэс-служба МУС

Незвычайны спосаб пазнаёміцца ​​з дзяўчынай абраў 22-гадовы хлопец з Гродна. 3 студзеня каля 19:00 ён падышоў да прыпынку грамадскага транспарту, трымаючы ў руках бензапілу. Хлопец завёў інструмент, і стаў пагражаць, што распілуе прыпынак і 36-гадовую мясцовую жыхарку, якая там чакала транспарт.

Неўзабаве малады чалавек зразумеў, што нешта ідзе не так, заглушыў бензапілу і сышоў. Перапалоханая жанчына выклікала міліцыю, якая ў хуткім часе вылічыла дэбашыра. У момант затрымання хлопец быў нецвярозы і адмаўляў сваю віну. Але, працверазеўшы, прыгадаў, як усё было.

Айчым падазраванага распавёў, што хлопец не хацеў нікога параніць, а проста спрабаваў пазнаёміцца ​​з дзяўчынай. Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт, які дасць ацэнку дзеянням хлопца, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі