Ізабела Расселіні узначаліць журы Берлінскага кінафестывалю

Стала вядома, што журы наступнага Берлінскага кінафестывалю, які пройдзе з 10 па 20 лютага 2011 году, узначаліць італьянская актрыса Ізабела Расселіні, паведамляе інтэрнэт-рэсурс korrespondent.net.  Нагадаем, Ізабела, дачка шведскай актрысы Інгрыд Бергман і італьянскага рэжысёра Раберта Расселіні, нарадзілася ў 1952 годзе.

Яе кар'ера пачалася з моды і журналістыкі, яна 14 гадоў была тварам касметычнай кампаніі Lancome. Дэбютам у кіно Ізабэлы стала карціна Вінцэнтэ Мінэлі "Гэта пытанне часу" 1976 года. А шырокую вядомасць актрыса атрымала пасля здымак у фільме Дэвіда Лінча "Сіні аксаміт" у 1986 годзе.

У 2008-ым Расселіні выступала на Берлінскім кінафестывалі ў якасці рэжысёра з фільмам "Зялёнае порна" (Green Porno) - серыяй кароткаметражак пра палавы акт у насякомых, дзе акрамя рэжысёрскіх функцый яна была яшчэ прадзюсерам і выканаўцам усіх галоўных роляў.





Кадры з фільма "Green Porno"

Фота: complementosmoda.es

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі