Вы тут

IT-кампанія TeamViewer сыходзіць з Беларусі і Расіі

TeamViewer пакідае Беларусь і Расію / Pexels, Vojtech Okenka

Кампанія TeamViewer — распрацоўшчык праграмнага забеспячэння для аддаленага доступу — сыходзіць з Беларусі і Расіі.

У заяве кампаніі гэты крок тлумачыцца вайной супраць Украны, якую развязала Расія. "Мы глыбока ўзрушаныя жахлівым нападам Расіі на Украіну. TeamViewer падтрымлівае ўніверсальныя каштоўнасці свабоды і дэмакратыі, і мы асуджаем любыя формы гвалту і агрэсіі",гаворыцца ў заяве.

TeamViewer не толькі спыніць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі, але і адмовіцца ад кантрактаў з кліентамі з гэтых краін. Дзеючыя падпіскі будуць выконвацца да заканчэння кантракту, але не будуць падаўжацца. Усе неліцэнзійныя злучэнні з Расіі і Беларусі будуць заблакаваныя.

Акрамя таго кампанія бясплатна прапануе свае прадукты для карыстальнікаў з Украіны і ахвяруе больш за 750 000 еўра Чырвонаму Крыжу для аказання гуманітарнай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.