ISW: Украінскія войскі ствараюць умовы для адыходу з Бахмута
![Украінскія войскі ў Бахмуце / Суспільне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-03-03_23-40-05.jpg.webp?itok=asCySHch)
Украінскія войскі ў Бахмуце / Суспільне
Інстытут вывучэння вайны (ISW) заўважае, што ўкраінскія войскі ствараюць умовы для адводу баявых часцей з Бахмута. Яны збіраюцца пакінуць разбураны горад арганізавана і кантралюема, гаворыцца ў справаздачы ISW за 4 сакавіка.
Украінцы разбурылі два крытычна важныя масты ў раёне Бахмута — адзін праз раку Бахмутоўка на паўночным усходзе Бахмута і адзін уздоўж трасы Хромава — Бахмут на захад ад Бахмута. Гэта сведчыць пра тое, што ўкраінскія войскі спрабуюць перашкодзіць перамяшчэнням расіян ва ўсходнім Бахмуце і абмежаваць патэнцыйныя шляхі выхаду акупантаў з Бахмута на захад.
Расіяне спрабуюць узяць Бахмут з траўня 2022 года, несучы вялізныя страты. У расійскай прапагандзе горад параўноўвалі са Сталінградам.
Раней дарадца прэзідэнта Украіны Аляксандр Раднянскі заяўляў, што пры неабходнасці ўкраінскія сілы могуць пакінуць пазіцыі ў Бахмуце.
![ISW: Украинские войска создают условия для отхода из Бахмута](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-03-04_11-48-55.jpg.webp?itok=wi8mUcA7)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.