І.Сурвіла заклікае пратэставаць супраць новай абароннай дамовы

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла распаўсюдзіла адкрыты ліст да беларусаў з нагоды падзеяў у Грузіі і праектам Лукашэнкі падпісаць новыя вайсковыя дамовы з Масквой. У лісце ў прыватнасці гаворыцца: “У час, калі ўвесь дэмакратычны сьвет асудзіў маскоўскую агрэсію супраць Грузіі Лукашэнка паехаў сустракацца з пуцінскім паплечнікам не дзеля таго, каб выступіць у абарону пакрыўджанай сувэрэннай дзяржавы, а наадварот – каб павіншаваць злачынныя ўлады суседняй імпэрыі зь іх “прыгожай” агрэсіяй”.

Івонка Сурвіла занепакоеная тым, што ад імя беларускага народа дзейны кіраўнік дзяржавы абяцае “маскоўскім сатрапам уваходзіць з імі ў новыя абаронныя дамовы, якія ізноў уцягнуць наш народ у чужыя войны”. Яна заклікае ўсімі сіламі пратэставаць “супраць заключэння псеўда-абароннай дамовы з Расіяй, бо станецца яна нашай агульнай магілай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі