Іспанскі ўрад хоча забраць аўтаномію ў Каталоніі

Іспанскі ўрад хоча забраць аўтаномію ў Каталоніі

Урад Іспаніі хоча часова пазбавіць аўтаноміі Каталонію, бо кіраўнік мясцовай адміністрацыі Пучдэмон не адказаў на пытанне наконт абвяшчэння незалежнасці, перадае "Нямецкая хваля".

Урад Іспаніі плануе скарыстацца 155-м артыкулам канстытуцыі. Гэты артыкул дазваляе Мадрыду часова пазбавіць Каталонію аўтаноміі і распусціць рэгіянальную адміністрацыю. Гэта робіцца для аднаўлення прававога парадку ў Каталоніі, кажуць ва ўрадзе. 

Урад даваў кіраўніку Каталоніі Карлесу Пучдэмону час да 10-й гадзіны 19 кастырчніка. Да гэтага часу ён мусіў адказаць, ці абвясціла Каталонія незалежнасць. Аднак кіраўнік каталонскай адміністрацыі не даў прамога адказу, а прапанаваў іспанскаму ўраду правесці перамовы. Таксама ён паведаміў, што Каталонія абвесціць поўную незалежнасць, калі ўрад у Мадрыдзе пазбавіць яе статусу аўтаноміі. 

У афіцыйнай заяве Мадрыда, абнародаванай 19 кастрычніка, гаворыцца, што там прынялі да ведама "не" з Барселоны. На пазачарговым пасяджэнні кабінета міністраў 21 кастрычніка будуць падрыхтаваныя і перададзеныя на разгляд Сенату меры па абароне "агульных інтарэсаў іспанцаў, уключаючы жыхароў Каталоніі, і на аднаўленне канстытуцыйнага парадку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі