Існуе 80 перакладаў песні Рыбака на рускую і 15 на беларускую мову

Песню Аляксандра Рыбака "Fairytaile" пераклалі на рускую мову. Прычым ужо 80 разоў.
Конкурс на пераклад абвясціў расійскі Першы канал, паведамляе БЕЛТА.

Сярод аўтараў перакладаў у асноўным моладзь ад 13 да 18 гадоў. Пераклады дайшлі таксама з Беларусі, Украіны, Літвы, Эстоніі.

Самыя цікавыя тэксты арганізатары конкурсу намераныя адправіць Аляксандру Рыбаку.

Перакладаць песню на беларускую мову заклікаў супрацоўнік Радыё Свабода Сяржук Вітушка.

Як паведамляе "Наша Ніва", на сённяшні дзень беларускіх перакладаў каля 15. Свае варыянты "Fairytaile"прапанавалі Сяржук Сокалаў-Воюш і Сяргей Балахонаў.

Варыянт Сяржука Сокалава-Воюша:

Ведаў я адну дзяўчыну
З тых часоў прайшлі гады
Мы плылі у аблачынах
Хоць даўно… Ды сапраўды…

Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.

Сваркі ўдзень, каханьне ўночы
Так ніхто, ніколі, не
Мне журбой ня поўніў вочы,
Так ня нёс у рай мяне.

Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.

Ростань лёс прынёс раптоўна
Я прысьпешваю хаду
Каб усё пачаць ізноў нам
Як знайду, цябе знайду.

Ў казку я закаханы зноў
Гэты боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.

А яна — казка, гэта так
І мой боль здавён
Можа быць звар’яцелы я
Бо на мне праклён.
 


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі